Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Раман быў напісаны ў 1985г. Ен складаецца з 6 лірычных адступленняў. Кожнае лірычнае адступленне з'яўляецца своеасаблівым пралогам да наступнай часткі.
Першая, паэтычная, і трэцяя, гістарычная, даюць пачуць, што аўтар любіць сваю зямлю. Калі Сцяпан Вячорка прыехаў у сваю веску, у першую чаргу ён пайшоў на могілкі. Першая праблема -- бездухоўнаць нашага народа, звязаная з тым, што людзі адракліся ад народных традыцый ("Радзіма -- зямля і могілкі"). "Так няможна, род звядзецца, калі магіл не шанаваць". Сярод многіх праблем у рамане аўтар узнімае экалагічную праблему ("Ляціць пыл, таму што асушаюць балоты"). Аутар паказвае ў рамане абыякавасць люзей да роднай зямлі. "Вінаваты не той, што раўняе рэчі, а той, хто загад другім дае".
У 1996 годзе ў народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай і Міжнароднай прэмій, Заслужанага дзеяча навукі Ніла Гілевіча быў юбілей: пяцідзесяцігоддзе літаратурнай дзейнасці. Нястомна і сумленна працуе пісьменнік на карысць роднай літаратуры, навукі, культуры, Бацькаўшчыны. І як вынік — 75 кніг, у якіх годна прадстаўлены паэзія, проза, драматургія, літаратуразнаўства і фалькларыстыка, творы для дзяцей, эсэістыка і публіцыстыка, пераклады.
...Адпаведна нагодзе шукаю ў паэта ўзнёслыя, святочна-прачулыя радкі, якія маглі б стаць камертонам да Слова пра Майстра (як традыцыйна прынята ў нас), але штосьці ўва мне пярэчыць такому пошуку.
Мне хочацца выказаць некалькі думак пра аднаго з выдатных майстроў сучаснай беларускай літаратуры — паэта Ніла Гілевіча.
Мэта даследвання - паглыбленае вывучэнне арганізацыі тэксту адпаведна з камунікатыўнай зададзенасцю.
Задачы даследвання:
- Вывучыць прынцыпы і метады лінгвістычнага аналізу тэкста;
- Выпрацаваць навыкі аналітычнага прачытвання з асэнсаваннем сукупнасці інфармацыі, пададзенай у тэксце;
- Прааналізаваць залежнасць моўнай арганізацыі тэксту ад фактараў экстралінгвістычнага парадку (гарызантальны і вертыкальны падтэксты);
- На падставе студэнцкіх апублікаваных матэр'ялаў вызначыць правамернасць арганізацыі тэксту (сінхронны аспект);
Брат мой!
Братка мой!
Братачка родны!
Горка ўсведамляць, але апошнім часам мы амаль развучыліся смяяцца. Хораша, шчыра, адкрыта. Знікае з твараў добразычлівая, лагодная ўсмешка, якой так не стае душы і сэрцу. Мы аддалі перавагу бяздарна злоснаму, цынічнаму смеху, які спараджае нянавісць, правіць свой знішчальны баль. Што з намі? Ці не значыць гэта, што мы ўшчэнт падрываем і без таго нягеглае маральвае здароўе. Прычыны? Безумоўна, яны ёсць: у кожнага, ва ўсіх разам — і дужа сур'ёзныя. Але чаму нам не стае сіл (няма ж іншага разумнага выйсця!) узняцца над імі, як гэта ўмеў некалі рабіць наш трывушчы жыццярадасвы народ, здольнасць якога таленавіта і мудра смяяцца не змаглі вынішчыць самыя неспрыяльныя абставіны? Пытанне з пытанняў...
Неяк на пачатку вясны беларускага дзяржаўнага адраджэння 1992 года Альжбета Смулкова, першы паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі, наладзіла сустрэчу з беларускай інтэлігенцыяй. Там я сустрэўся з Нілам Гілевічам. Гутарка зайшла пра двухтомнік выбраных твораў пісьменніка, які тады выйшаў у свет. Толькі што закончылася бальшавіцкая дыктатура. Праўда, улада заставалася ў руках былых партакратаў, але тых, якіх удалося "ўгаварыць" на суверэнітэт Беларусі і прыняцце Закона "Аб мовах у Беларускай ССР" (1990, 26 студзеня), паводле якога быў адноўлены дзяржаўны статус беларускай мовы.
Толькі што на старонках “Народнай Волі” народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч з сардэчнай любоўю павіншаваў свайго ўкраінскага пабраціма і сябра нашай краіны, найвыдатнага творцу і грамадскага дзеяча суседняй дзяржавы Дзмітра Паўлычку з яго 80-годдзем.
Лірыка Н. Гілевіча моцна прывязана да Лагойшчыны, малой радзімы пісьменніка. Ужо раннія вершы паэта былі словамі любові, адданасці роднай зямлі. Тэма малой радзімы з'яўляецца скразной у творчасці Н. Гілевіча і раскрываецца яна шматаспектна, рознабакова.
Гілевіч Ніл
Ён — летапісец нашай сучаснасці. Талент яго шчодры, багаты, разнастайны. Ён і вядомы перакладчык, і вучоны-фалькларыст, і педагог, і крытык, і публіцыст, і грамадскі дзеяч. I ніхто з сучасных нам паэтаў з такой палкасцю і таленавітасцю не паказвае і не даказвае, што «цяжка шлях нам церабіць да Беларусі», як народны паэт Ніл Гілевіч. Яго творчая спадчына—гэта мастацкае ўвасабленне шляху беларусаў да... Беларусі. Славячы красу і веліч роднага краю («Край мой беларускі, край», «Я хаджу, закаханы...» і інш.) і ўсё тое людскае, добрае, што, безумоўна, ёсць у родных дзецях гэтай зямлі, паэт даследуе вытокі і прычы-ны і таго, што не можа не трывожыць і не засмучаць: і наша «манкурцтва», і многія іншыя выявы бездухоўнасці... Даследуе і часам не знаходзіць тым выявам вытлумачэння:
Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лёсам прафесійнага музыканта і кампазітара Сцяпана Якубавіча Вячоркі — чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, выпрабаванага часам, памяццю сумленнем, хаця і не пазбаўленага пэўных недахопаў. У размовах Сцяпана на вясковай вуліцы, за сталом, на могілках (з братам Антосем, дзядзькам Лёксам, Мікітам, Лёдзяй, Тамашом, дзедам Сіўцом і інш.) абмяркоўваюцца шматлікія пытанні гісторыі, культуры, экалогіі, маралі, робяцца высновы аб непарыўнай еднасці чалавека з прыродай, бацькоўскай зямлёй, узгадваюцца чалавечыя лёсы.
Можа, адтуль праз усё жыццё —
3 грознай пары партызанскай —
Я і нясу ў душы пачуццё
Адказнасці грамадзянскай.
Гэтымі радкамі Н. Гілевіч дае нам зразумець, што вытокі яго грамадзянскай адказнасці ідуць са страшных часоў Вялікай Айчыннай вайны. Перажытае ў гэтыя гады зрабіла адбітак на ўсю творчасць пісьменніка, навучыла любіць і цаніць жыццё ва ўсіх яго праяўленнях, абавязала па-дыходзіць з адказнасцю да кожнай праблемы. . Як сапраўдны грамадзянін падыходзіць паэт да абмеркавання найбольш важных праблем су-часнасці ў рамане ў вершах «Родныя дзеці».
ЗАПЕЎКА
Аўтар паведамляе чытачу, што напісаў твор пра няпростую, шмату чым нявызначаную сучаснасць. «Я ж выбраў працу без гарантый:/ Дыханне часу сцерагу / I ад надзённасці гарачай / Убок падацца не магу». Ён імкнуўся ў рамане праўдзіва ўзнавіць жыццё.
Прычына
Кампазітар Сцяпан Якубавіч Вячорка, хоць за гэта і дакараў сябе не раз, доўгі час не быў у роднай вёсцы. «Знябыўшыся ў журбе», да сына ў горад прыязджала маці і сувязь з вёскай усё ж не перарывалася. У адзін з такіх прыездаў маці паведаміла, што да іх у школу прыслалі настаўніцу, Альжбету Францаўну Кудзёлку.
У творчай спадчыне народнага паэта Беларусі, вядомага перакладчыка, вучонага-фалькларыста, крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча нямала зборнікаў («Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «У добрай згодзе», «Повязь», «Жыта, сосны і валуны», «На высокім алтары»). Асноўным зместам сённяшняй паэзіі Н. Гілевіча з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. У вершах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам, нейкай унутранай віны і адначасова пакаяння.
Амаль за шэсцьдзесят год жыцця ў літаратуры народнаму паэту Беларусі Нілу Сымонавічу Гілевічу ні разу не здрадзіла муза паэзіі. Мабыць, калі-нікалі пакідала яго, але па малітве паэта вярталася. Яму пашчасціла быць нашчадкам моцнага сялянскага роду. Паэт нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Там прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947-га жыве ў Мінску. Любоў да роднай мовы, жаданне авалодаць багацейшымі скарбамі літаратуры і сказаць у ёй сваё паэтычнае слова прывялі будучага пісьменніка спачатку ў Мінскае педагагічнае вучылішча, а затым на філалагічны факультэт БДУ. Пасля яго заканчэння (1956) вучыўся ў аспірантуры, з 1960 па 1986 гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры (у 1963 г.