Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Вітаем Вас на сайце народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча!
Тут Вы можаце пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, а таксама з яго творамі - вершамі пра жыццё, прыроду, дружбу і, безумоўна, каханне, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі.
Сайт створаны ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.
Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.
Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..
Гаварыце з чалавекам, покуль ён мiж вас, жывы...
Гаварыце з чалавекам, покуль ён мiж вас, жывы.
Не лiчыце марнай справай - пацiкавiцца, спытацца,
Што ён думае, напрыклад, пра свабоду, роўнасць, брацтва?
Або - як ён разумее абавязкi i правы?
Вось ён з вамi развiтаўся, а не ведаеце вы,
Што душа зiхцела россыпамi дум, як луг расою:
Мог бы шчодра падзялiцца - а забраў усё з сабою...
Гаварыце з чалавекам, покуль ён мiж вас, жывы.
Люблю цябе, жыццё, любоўю кроўнай...
Люблю цябе, жыццё, любоўю кроўнай.
Я не нахлебнiк твой. Я на зямлю
Не для таго прыйшоў, каб жменяй поўнай
Уцехi браць. Я - аддаваць люблю.
Тым, што зрабiў, любоў я вымяраю.
I калi мой апошнi час праб'е,
Павiнен ведаць я, што памiраю,
Аддаўшы ўсё да кропелькi - табе.
Мая мама добрая такая,
Мая мама проста залатая!
А ўжо так мяне матулька любіць!
Кожны раз і песціць, і галубіць,
І да сэрца горне, і мілуе,
І так шчыра-моцна пацалуе,
І прамовіць ласкавае слоўца,
І сама засвеціцца - як сонца!
Паэт i фiзiк-атамнiк у нечым...
Паэт i фiзiк-атамнiк у нечым
Усё-такi падобны мiж сабою.
Душа паэта - то ж рэактар вечны,
Што выпраменьвае часцiцы болю
I сотнi тысяч сэрцаў чалавечых
Бамбардзiруе iмi без адбою,
Каб шляхам ядзернага расшчаплення
Прывесцi ў рух энергiю сумлення.
Я столькi памылак зрабiў у жыццi...
Я столькi памылак зрабiў у жыццi
(А гэта ж - грахi перад богам!),
Што, мусiбыць, як нi круцi нi вярцi -
У пекла мне ляжа дарога.
Але каб бог ведаў, што я перажыў
Сам-насам за тыя памылкi -
Напэўна, сказаў бы: "Ты рай заслужыў.
Анёл цябе прыме ў абдымкi".
Аптымiсты мы, вiдаць, па духу...
Аптымiсты мы, вiдаць, па духу,
Калi ў вечнай з лёсам барацьбе
Ухiтраемся свой сум i скруху
Абярнуць у радасць для сябе.
Нераспешчаныя ўшчэнт дарамi,
Часам нават i балючы ўдар
Мы прымаем не як пакаранне,
Не як помсту лёсу, а як дар.
«Любіць — не любіць...»
Помню, абшчыпваў і я
Белы рамонак.
Забава, а як хацеў
Скончыць пялёсткам «любіць»!
Пашкадуем, i моцна яшчэ пашкадуем...
Пашкадуем, i моцна яшчэ пашкадуем,
Як да розуму прыйдзем (а прыйдзем, вiдаць!),
Што, пра будучнасць дбаючы, гэтак бяздумна
Завiхалiся памяць сваю абкрадаць.
Нi таўсцейшаю лустай, нi большай капейкай
Апраўдаць гэту "чыннасць" не зможам павек,
Бо як правiльна ў кнiзе напiсана нейкай:
Не адным толькi хлебам жыве чалавек.
Углядайся, мой сыне, пiльней углядайся...
Углядайся, мой сыне, пiльней углядайся
У святыя абрысы бацькоўскай зямлi.
На чужыя спакусы душой не паддайся,
Каб нашчадкi мяне за свой лёс не клялi.
Каб не ўспомнiла горкiм дакорам краiна:
"I чаго ён быў варт, i нашто было жыць:
Нават сына свайго, нават роднага сына
Не ўразумiў, чым трэба ў жыццi даражыць!.."
Як сумна-тужлiва зязюля кукуе ў бары...
Як сумна-тужлiва зязюля кукуе ў бары,
На познiм змярканнi, насупраць мядункавай ночы!
Адкуль гэта жальба - у росквiт маёвай пары?
Адкуль гэты смутак - такi непрытворна сiрочы?
Вячэрайце ў хаце, а я пастаю на двары.
Па мне не турбуйцеся - пiце, гуляйце шчаслiва.
Павiнен жа нехта паслухаць, як сумна-тужлiва
Зязюля кукуе на познiм змярканнi ў бары.