Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Творчасць Нiла Гiлевiча

У творчай спадчыне народнага паэта Беларусі, вядомага перакладчыка, вучонага-фалькларыста, крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча нямала зборнікаў («Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «У добрай згодзе», «Повязь», «Жыта, сосны і валуны», «На высокім алтары»). Асноўным зместам сённяшняй паэзіі Н. Гілевіча з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. У вершах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам, нейкай унутранай віны і адначасова пакаяння. У вершах пра сучасную вёску паэт сцвярджае, што спрадвеку вёска была і застаецца захавальніцай маральнай і моўнай чысціні народа. Паэт уздымае голас супраць бездухоўнасці і абыякавага стаўлення да нацыянальнай культуры, выступае за маральную чысціню сучаснікаў. Публіцыстычнасцю, бескампраміснасцю, прамоўніцкай інтанацыяй і ў той жа час унутранай засяроджанасцю, медытатыўнасцю характарызуюцца вершы «Трывайма, браты!», «Мэта», «Здарэнне», «Што я думаў...», «Як доўга?». У вершы «I ўсё-такі дойдзем!..» паэт з упэўненасцю сцвярджае, што беларусы, нягледзячы на нейкае пракляцце, змогуць пазбавіцца пачуцця сваёй другараднасці, прыслухацца адзін да другога, аб'яднацца і дайсці да беларускасці — чалавечнасці і людскасці:

Відаць, пракляцця знак ляжыць
На нас ад роду, і таму
Так цяжка шлях нам церабіць
Да Беларусі!
Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
І ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі !..

Праблемы нацыянальнага адраджэння Н. Гілевіч звязвае з роднай мовай, і шматлікія пытанні яе развіцця ніколі не здымаліся з парадку дня паэта. Зусім нядаўна выйшла новая кніга «Любоў прасветлая: Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове», у якой паэт прадаўжае дыялог з чытачом аб мове і яе ролі ў жыцці чалавека, грамадства (вершы «Родная мова», «Роднае слова», «Слова», «Мова майго народа», «Мара Скарыны», «Спадчына»). Памяць вайны, якая не адпускае паэта ўсё жыццё, з'яўляецца тэмай паэмы «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына», шматлікіх вершаў («Ты кажаш, я не ведаю вайны», «Сто вузлоў памяці»). Паэт вітае мір, не хоча паўтарэння жудасных ваенных гадоў:

Застаўшыся з маленства на вайне,
Я аднаго хачу, мая краіна:
Каб гэта скончылася ўсё на мне,
Каб гэта ўсё не стала доляй сына.

Адрасатам многіх вершаў паэта з'яўляецца моладзь. У вершы «Парада маладым чытачам» Н. Гілевіч пераканаўча і проста сцвярджае мудрыя жыццёвыя ісціны: трэба чытаць казкі, бо «навукі мудрай — там край непачаты!». 3 кожнай казачнай фабулы маладыя чытачы павінны зразумець няхітрую жыццёвую праўду, выказаную паэтам у яскравых параўнальных ротах: «чаму лісе нетрэба верыць здохлай, як гэта адзін зрабіў калісьці» (не трэба давяраць хітраму чалавеку), «чаму ваўку не трэба камізэлька з двума радамі гузікаў на бруху» (не адзенне ўпрыгожвае чалавека, а яго ўчынкі), «чаму царэвіч там, дзе ўпала стрэлка, узяў за жонку брыдкую рапуху» (дабрыня і спагада вышэй за знешнюю прыгажосць), «чаму вымушаны памірыцца Музыка з яшчаркай, як гора ўспала» (да сяброў трэба звяртацца не толькі ў час бяды), «чаму, пабыўшы ўжо царом з царыцай, дзед зноў стаў дзедам, баба — бабай стала» (прагнасць, сквапнасць не даводзяць да дабра).

Аўтар невядомы