Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Бібліяграфія Ніла Гілевіча

Пачаў друкавацца ў 1946 годзе.
Кнігі паэзіі: «Песьня ў дарогу» (1957), «Прадвесьне йдзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісьце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «Святлынь» (1984),раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэньнем» (1986), «Жыта, сосны й валуны» 1990), «Талісман» (1994), «На высокім алтары» (1994), «Вечны матыў» (1994), «…І плямы на табе няма» (2003), «На флейце самоты» (2004).

Зборнікі сатыры й гумару: «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці два» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974),«У добрай згодзе» (1979), «Кантора» (1989), «Дыялёг на хаду» (1990),«Сказ пра Лысую гару» (2003).

Зборнікі вершаў і паэм для дзяцей: «Сьцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987), «Мой белы дзень» (1992), «Шчасьлівыя хвіліны» (2001).

Літаратуразнаўства й фальклярыстыка: «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка») (1962), «Наша родная песьня» (1968), «З клопатам пра песьні народа» (1970), «Паэтыка беларускае народнае лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім запаветам: Сучасная баўгарская паэзыя. 1956-1976» (1977), «Вусная народная творчасьць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978).

Публіцыстыка: «У гэта веру» (1978), «Удзячнасьць і абавязак» (1982), «Покліч жыцьця й часу» (1983), «Годнасьць, сумленнасьць, мужнасьць» (1988), «Вяртаньне й працяг» (1990), «Выбар» (1993), «Як не спыніць узыходу сонца…» (1993).

Фальклёрныя зборнікі: «Песьні сямі вёсак» (1973), «Песьні народных сьвятаў і абрадаў» (1974), «Лірычныя песьні» (1976), «Лірыка беларускага вясельля» (1979), «Народныя казкі, байкі, апавяданьні й мудраслоўі» (1983),«Лесам песьня йшла» (2001).

Пераклады: з баўгарскае мовы: аповесьць П. Вежынава «Сьляды застаюцца» (1960), раман С.Даскалова «Свая зямля» (1961) й яго ж зборнік апавяданьняў «Любча-безьбілетнік» (1959), зборнік «Баўгарскія народныя песьні» (1961), анталёгія сучаснае паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталёгія клясычнае паэзіі «Хай зорыць дзень!» (з А. Разанавым, 1973), анталёгія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень». (1978), кніга лірыкі Н.Вапцарава «Песьня пра чалавека» (1982), Хр. Радзеўскага «Цьвіціце, зёлкі, травы, дрэвы» (1985), Г.Джагарава «Зямля - як чалавечая далонь» (1984), Л.Леўчава «Мелёдыя для флейты» (1990). Выйшлі выбраныя старонкі славенскае паэзыі XIX-XX ст. «Маці мая, Славенія»(1978), - казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх»(1970), зборнік югаслаўскай паэзыі «Па камянях, як па зорах»(1980), кніга лірыкі О.Жупанчыча «У вечным дазоры»(1985). Пераклаў шматлікія творы Х.Боцева, І.Вазава, П.Яварава, Н.Вылчава, А.Германава, I.Давыдкава, Д.Методзіева, А.Стаянава і інш. Перакладае таксама з расейскай, украінскай, польскай, сэрбскахарвацкай і іншых моваў.

Выйшлі «Выбраныя творы» ў двух тамах (1981), зборнік п'ес «Начлег на бусьлянцы» (1980), аповесьць «Перажыўшы вайну» (1988).

Калі так жа Вас цікавіць біяграфія беларускага паэта Максіма Багдановіча - раім наведаць яго сайт.