Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Край мой беларускі, край! Дай мне прыгарнуцца, дай! Да твайго ляснога Вераснога долу, Дзе так шчасця многа Выпала на долю, — Дай жа прыгарнуцца, дай! Край мой беларускі, край! Дай ты мне напіцца, дай! Той вады гаючай З той крыніцы вечнай, Дзе ад ран балючых Ты арлоў вылечваў, — Дай жа мне напіцца, дай! Край мой беларускі, край! Дай ты мне паслухаць, дай! Як на лад пявучы Старажытнай мовы Тут гамоняць пушчы, Там шумяць дубровы, — Дай жа мне паслухаць, дай! Край мой беларускі, край! Дай ты мне прайсціся, дай! Па тваіх прасторах, Па шляхах бясконцых, Уначы — пры зорах, Раніцой — пры сонцы, — Дай жа мне прайсціся, дай! Край мой беларускі, край! Дай мне наглядзецца, дай! На твае на пожні, На лугі ды рэчкі, Каб у час апошні Ўзяць з сабой навекі, — Дай жа наглядзецца, дай!