Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Гумар у вершах Нiла Гiлевiча

Горка ўсведамляць, але апошнім часам мы амаль развучыліся смяяцца. Хораша, шчыра, адкрыта. Знікае з твараў добразычлівая, лагодная ўсмешка, якой так не стае душы і сэрцу. Мы аддалі перавагу бяздарна злоснаму, цынічнаму смеху, які спараджае нянавісць, правіць свой знішчальны баль. Што з намі? Ці не значыць гэта, што мы ўшчэнт падрываем і без таго нягеглае маральвае здароўе. Прычыны? Безумоўна, яны ёсць: у кожнага, ва ўсіх разам — і дужа сур'ёзныя. Але чаму нам не стае сіл (няма ж іншага разумнага выйсця!) узняцца над імі, як гэта ўмеў некалі рабіць наш трывушчы жыццярадасвы народ, здольнасць якога таленавіта і мудра смяяцца не змаглі вынішчыць самыя неспрыяльныя абставіны? Пытанне з пытанняў...

Вось ужо і літаратура засведчыла гэтую нашую адчужанасць ад мудрага таленавітага смеху. Бо тое, што вельмі рэдка з'яўляюцца гумарыстычныя і сатырычныя творы, непажаданы, небяспечны для маральнага здароўя, але рэальны факт. І ці можна вінаваціць у гэтым толькі творцаў, бо літаратура ж, як вядома, у пэўным сэнсе выяўляе агульныя тэндэнцыі развіцця нашага духу. Ці яго дэградацыі. Будзем самакрытычна справядлівымі. 3 катастрафічнай хуткасцю мы дэградуем і найперш — У духоўным, маральным плане. Бо перад усім і над усім у нашым жыцці па-ранейшаму, а мо і больш валадарна пануе не ўсемагутны Дух розуму, а яе вялікасць Кантора, абагульнены вобраз якой стварыў паэт Н. Гілевіч у кнігах гумару і сатыры «Кантора», «Дыялог на бягу».
— Хто ў канторы?
— Хто каторы?
— Я — Патап-Вялікі хап!
— Я — Аўдзей-Скубі з людзей!
— Я — Мікола-Круці кола!
— Я — Мікіта-Шыта-крыта!
— Я — Параска-Калі ласка!
— Я — Абросім-Колькі просім!
— Я — Міхалка-Папіхалка,
— Мы — бязгрошыя абодва
— Мачыляпа й Мачыморда!
— Я — Парфір — Ні ў пір ні ў вір...
"Кантора"

Шмат думак выклікаюць творы паэта. I, відаць, натуральна, што пры іх чытанні часам узнікае сумны, калі ве сказаць панылы, настрой, дамінуюць пачуцці болю і горычы. Бо ці можа быць іншым духоўнае самапачуванне калі бачыш, як набірае моцы ў жыцці ланцужковая рэакцыя канторы, нішчыць і атручвае ўсё святое, год-нае, сумленнае нуклідамі крывадушша, фальшу, подласці, тупасці, перыяд распаду якіх не вымяраецца нават тысячагоддзямі, бо яны — вечныя. І не будзе, на вялікі жаль, такой канцоўкі, як у ланцужковай казцы Н. Гілевіча «Кантора» (але, мусіць, на тое яна і казка, што мае добры канец). Не прыйдуць, як бы ні хацелася нам, Харытоны, Язэпы і Адасі, каб вяршыць па законах сумлення праведны суд над Патапамі, Аўдзеямі, Параскамі, Міхалкамі-Папіхалкамі, Мачы-ляпамі і Мачымордамі, якія знішчылі храмы, атруцілі зямлю і рэкі, спляжылі лясы, да ніткі, да саломінкі абрабавалі свет. Усё — шыта-крыта. Няма вінаватых. I, па ўсім відаць, не хутка будуць. Бо яшчэ не напісаны законы для царкоў. Яны — «для Васі, Вані, Пеці». А царкі — самі сабе — закон. І іх аж носіць ад смеху з нашых наіўных пошукаў справядлівасці:

Во, дзівакі! Ой, дзівакі!
Ну проста смех, дый годзе!
Яны бяруць мяне ў штыкі,
Што я і рвач, і злодзей...
Я ў думках — «дулю» ім пад нос.
Дзе розум ваш? — смяюся.
Усё жыццё і браў, і нёс,
А зараз — супынюся?
На іншы «літэр» перайду?
3 ікоркі ды на сальца?..

"Смех дый годзе!"

А мы ўжо да інфарктаў дайшлі, а ніяк не скемім, «што важней чаго: дэ-юрэ ці дэ-факта». То мо пара ўжо і прыслухацца да маналога дыпламаванага рвача, які з пагардай плюе на наш лямант, ды зрабіць такія-сякія захады, каб спыніць злодзея. Ды з Іванам, які шрубкі-гайкі робіць і ў смак цярэбіць кільку, тужачы аб праўдзе, аб'яднацца ў святой справе. Здаецца, і ён нарэшце зразумеў, што ўсе непрывабныя рэчы ад яго імя робяцца. А то і надалей будзем атрымліваць адны выспяткі і абразлівыя водпаведзі «гнілому інтэлігёнту — хлюпіку, ныціку». Ды і прамыя пагрозы: «не гэткіх спраўляўся, бывала, і сплюшчыць, і струшчыць, і змяць». Моцны грунт пад нагамі ў насельнікаў канторы. Вунь пустабай Балбешка. Гэта толькі нам здаецца, што можам пагнаць яго прэч, як у сатырычным вершы Н. Гілевіча «Балбеціка» (відавочная ўступка няпраўдзе!). Пакуль жа наадварот. Балбешка з курыным розумам гнеўна пырскае слінай у наш бок: «Акыш!» «Апсік!» «Аюсь!» — і напаўняе рэальным зместам свой убогі лексікон. Гэта хто там лямантуе пра нейкую мову, культуру, гісторыю? Акыш! Не дазволю! Адраджэння захацелі? А ў мышалоўку шэрасці не хочацца? Не ўстоіце! Вось яна, ідзіце, тупейце — рок, разбой, секс, поўнымі прыгаршчамі на экран, у літаратуру, музыку, мастацтва. Бач запатрабавалі, ды яшчэ як настырна, скасавання ўсіх прывілёй — аюсь ад карыта!

Перабудова — лозунг добры.
Я — за, таварышы.
Адно — Не адбірайце гэтай торбы,
3 якою звыкся я даўно.
Якую харчам набіваю
Не прынародна, не ў чарзе
І без якой мяне, я знаю,
Нуда-маркота загрызе.
Узяўшы ж торбу за аснову,
Я буду так у грамадзе
Крычаць: «Даёш перабудову!» —
Што вам аж вушы закладзе.

"3магар за перабудову»

Нязменная рэалія жыцця: «Смярдзюк — жывы і ён між нас, сярод людзей сумленных». І пакуль мы церпім, запэўнівае паэт, «як ні круці і ні вярці — смярдзюк смуродзіць будзе». І будзе жыць! Да таго часу, пакуль не перастанем успрымаць смердзюкоў-балбешак на блізарука-прымітыўным, несур'ёзным узроўні лёгкага асмяяння, не ўразумеем нарэшце ісціну, што смердзюкі-балбешкі — геніяльныя. Геніяльныя сваёй агрэсіўнай кансалідацыяй. Не аб'яднаемся вакол дабра — перамогі не атрымаць. Пара паспяшацца! А мо ўсе гэтыя душэўныя згрызоты адкінуць прэч, памудрэць, ды навучыцца жыць, ды асвоіць выгадную навуку лізання пятак роднаму начальству, як гэта спрабуюць зрабіць героі вершаваных апавяданняў «Як я ву-чыўся жыць», «Футбол, або як я стаў балельшчыкам». Глядзіш — і перападзе цёпленькае ўтульнае месцейка ў канторы. Не! Пратэстуе душа. Ёсць у ёй, аказваецца, штосьці такое, што вышэй за ўсялякія даброты — годнасць. Годнасць жыць чалавекам на зямлі. І няма цаны гэтаму багаццю. Паэзія Н. Гілевіча ўмацоўвае ў табе гэтае перакананне, дае магутны імпульс для выратавання і захавання душы. Праз смех. Мудры, чалавечны, дасціпны, памяркоўны-далікатны, з'едліва-востры... — не пералічыць адценняў і нюансаў гэтага смеху, бо ідзе ён з невычэрпных глыбінных народных крыніц. Узяць хоць бы замовы Н. Гілевіча, унікальны жанр у нашай літаратуры, ды ці толькі нашай. Гэта ж сапраўдная школа мудрасці, настаўнікам у якой з'яўляецца сам народ з яго жыццярадаснай філасофіяй, вына-ходлівым розумам, афарыстычна трапным ацэначным словам. Цяжка не рассмяяцца ад душы, калі на народны лад творыць паэт замову ад падхалімства. Звяртаючыся да зары-зараніцы, улагоджвае яе высокімі эпітэтамі, ласкава называе царыцай, страсна моліць уратаваць нікчэмнага чалавека — раба ўласнай баязлівасці — ад нялюдскай хваробы:

Каб не лізаў так часта
Ён роднаму начальству
Ні наскі, ні пяткі,
Ні ля пупа складкі,
Ні хрыбтовай косці,
Ні сярэдняй часцы,
Ні спераду забягаючы,
Ні збоку заглядаючы,
Ні ззаду даганяючы,
Ні знізу падпаўзаючы!
Хай адчуе, што ён чалавек
Ныне, і прысна,
І навек!

"3амова ад падхалімства"

Самыя спрактыкаваныя бабулькі-шаптухі няйначай пазайздросцілі б арыгінальнасці, дасціпнасці, трапнай назіральнасці, слоўнай вынаходлівасці аўтара замоў, эстэтычнаму густу, з якім паэт са знаёмых нам слоў, выразаў, вобразаў тчэ ўзоры замоў ад раўнадушша і бюракратызму, рэнегацтва, нізкапаклонства, хабарніцтва, лавы падсудных, ад балбатні, падхалімства, прыпісак і самахвальства, ад рэдактарскага алоўка, ад хваробы рук у крытыка-аглабельшчыка, ад тупасці, каб не страціць пасаду, замовы мнатажонца ад праследавання. Нават па назве замоў можна меркаваць аб сацыяльнай відушчасці паэта, авіачасці праблем, якія ён узнімае. Нагадаем замову п'яніцы, звернутую да «гарэліцы-беліцы, свянцонай вадзіцы, усясільнай царыцы»:

...Каб ты ведала, як я смягну,
Як цябе кожнай жылкай прагну!
Без цябе ў мяне ў горле сушыць,
Без цябе мяне штосьці душыць,
Колькі жыць буду —
не нап'юся, на цябе на адну малюся:
Каб дзешавела — не даражэла,
Каб прадаўцы напавер давалі,
Каб знаёмыя грошы пазычалі,
Каб прахожыя рук не тапталі
ні каля плота,
ні ля дарогі,
ні пад сцяною,
ні пад піўною,
Каб сабакі морду не лізалі...

«Замова п'яніцы»

Як у сапраўдных мастакоў, смешнае ў паэзіі Н. Гілевіча часта мяжуе з трагічным, высокае з агідным. Поўная дасціпнага гумару, замова паэта мае глыбокі сэнс і выяўляе надзвычай" ганебную з'яву ў нашым жыцці — п'янства. Аб ім ідзе размова і ў вершаваным апавяданні «Як я ўцягнуўся». Але прайшло шмат гадоў з часу напісання твора, і многае ў гэтым плане змянілася: п'янства набыло больш драматычны, а то і трагічны характар. Гэтая жудасная бяда асабліва спаралізавала сёння вёску. Чамусьці мы ўпарта зацяліся і не б'ём у званы.

П'яніца-маці, у якой да дзесяці і больш дзяцей-дэбілаў, дзеці-сіроты пры жывых бацьках-п'яніцах, алкаголік-сын — забойца роднай маці ці бацькі, на вялікі жаль, не рэдкасць. Сядзіць такі сын-прапойца на шыі ў маці-пенсіянеркі, чыніць жудасны здзек са старой (вось хто сёння нясе крыж пакуты на Галгофу — маці алкаголіка) — і нікому няма справы. Усе толькі і трубяць з розных трыбун аб антыалкагольнай палітыцы, але пакуль што нічога не зрабілі, каб яе змяніць. Уведзеныя талоны на спіртное — не апраўдалі сябе. Бо кожнаму вядома, што талоны былі для тых, хто і раней не вельмі гнаўся за гэтым зеллем. А ў асяроддзі алкаголікаў надзейна працаваў (у любы час сутак!) іншы механізм — сістэма «точак». Даходзіла да таго, што на «точках» тых рэалізоўвалася самагонка, якую канфіскавала міліцыя ў... суседніх вёсках. Добра — сын ці зяць спекулянткі, ці швагер працавалі ў міліцыі. Гэтакі новаяўлены злачынны сіндыкат міліцыі і спекулянтаў.

Зло аж распірае грамадства, а ў сатырычнай і гумарыстычнай літаратуры — альбо маўчанне, альбо гуллівыя, іранічна лёгкія пацешкі-смешачкі. Спадзяюся, што таленавіты сатырык Н. Гілевіч не абыдзе ўвагай у будучых творах гэтую балюча-вострую праблему.

Вельмі актуальная ў наш час — замова Н. Гілевіча ад рэнегацтва, адступніцтва ад усяго роднага. Колькі такіх рэнегатаў, якіх нудзіць ад бацькоўскага, матчынага, спадчыннага, тлусцее на беларускім хлебе... Вось ужо, займеўшы праўдамі і няпраўдамі дэпутацкія мандаты, даюць адлуп бацькавай мове, матчынай песні з высокіх народных трыбун. Што ім Скарына, Гусоўскі, Грунвальд, які Статут, якія князі ў Крэве, якая «Наша ніва»! Не саромеючыся непрабуднай духоўнай цемры, поўныя пыхі і велічы, яны прамаўляюць страсныя маналогі ад імя беларускага народа. А загавары паспрабуй на мове гэтага народа ды яшчэ памкніся ажывіць іхнія гены (аж пруць яны з іх жа вуснаў), дык прыпішуць усе магчымыя і немагчымыя грахі, аблаюць, абняславяць так, што самому зойме мову.
Даруй Божа, уратуйце чыстыя зоры, ясны месяц, крынічная вада, запамятавала пра дэпутацкую недатыкальнасць. А мо праскочу:

Аловак, аловак,
Пачуй маё слова:
У праўдзівай песні
Ні радка ні крэслі!

Самыя розныя жанры прадстаўлены ў кнігах Н. Гілевіча «Кантора», «Дыялог на бягу»: вершы, казкі і байкі, вершаваныя апавяданні і фельетоны, эпіграмы, замовы, жарты і гумарэскі, пародыі. Гэта сведчыць аб веліэарнай працы мастака, яго нястомным жанравым, сюжэтна-тэматычным, слоўна-вобразным пошуку. Не адзін літаратар па-добраму можа пазайздросціць Н. Гілевічу, яго адкрыццям у галіне паэтыкі камічнага, інтэлектуальнай насычанасці яго твораў, іх мудрасці. I, безумоўна, ягонаму слову, якое захавала першародную чысціню, беларускасць гучання, слову з найбагатай экспрэсіяй, пластыкай. Цяжка назваць заганную з'яву, якая б не трапіла пад сатырычны прыцэл паэта, не стала аб'ектам вострай крытыкі. Немагчыма пералічыць пачварных тыпаў з галерзі чалавечага ўбоства і бездухоўнасці, створанай мастаком. Многія з іх роўныя мастацкаму адкрыццю. Выкрываючы іх ганебную сутнасць, паэт папярэджвае нас, што ў новых умовах насельнікі канторы сталі яшчэ больш небяспечнымі. Парадокс, але дэмакратычныя працэсы, як яны праходзілі у нас, у многім умацавалі іх пазіцыі, а не толькі нашы. І пакуль мы думаем пра вечныя матэрыі і пакутліва шукаем адказы на вечныя пытанні, балбешкі-смердзюкі спраўна рэалізуюць новыя лозунгі вучоных мужоў. Адзін з такіх, скажам, заклікае здабываць валюту. І вось ужо ў новых аб'ёмах пацяклі за мяжу лясы, скарбы зямлі: нафта, газ, руда, вугаль, а пад выглядам металалому — вышэйшай пробы сталь...

O, валюта!.. За валюту
Сплаўлю тут жа, за мінуту
Памяць прадзедаў дазвання,
Да апошняга падання,
Памяць крэўных, памяць блізкіх,
У ўсе ў зорках абеліскі,
І ўсе помнікі і пліты,
І ўсе цэрквы і капліцы —
Здам без болю, без пакуты,
Каб загрэбці больш валютыі
0, валюта!.. За валюту
Сплаўлю з краю за мінуту
Нашых звычаяў асколкі,
Нашы казкі, песні, скокі,
Нашы кнігі і пісьмёны,
Нашы ўласныя імёны,
Мову — сплаўлю ўсю да слоўца
І сам буду рад бясконца,
Што магу такой драбніцай
Разлічыцца з заграніцай.
O, валюта!

«За валюту»

У тым, што ў насельнікаў канторы добрае самапачуванне, паэт вінаваціць кожнага з нас. 3 нашай маўклівай згоды творацца непрыгожыя рэчы. Літаратарам дастаецца найбольш. Бо з-за грызні, дробнага самалюбства, мышынай валтузні вакол прэмій, званняў, прэстыжных пасад забываецца найпершы клопат і абавязак пісьменніка — сумленна служыць народу, высокім ідэалам праўды, справядлівасці, чалавечнасці. Ці шмат мы можам назваць з тых застойных часоў твораў па-сапраўднаму мужных, праўдзівых, бескампрамісных? На жаль, не. Спяшаемся прыкрыцца Караткевічам, Быкавым, Панчанкам. Ды яшчэ нешматлікімі імёнамі таленавітых і.сумленных паэтаў, празаікаў, драматургаў. Але ж агульны дух твор-цаў, прызнаемся шчыра, быў таксама заражаны мікробамі крывадушнасці, фальшу, прыстасавальніцтва. І нярэдка «шаманы пяра», «чатырохсоткавыя паэты», якіх высмейвае мастак, ва ўгоду канторы агрэсіўна ішлі ў наступ на «паэтаў бацькоўскае зямлі», давалі волю іклам, драпежылі на шмаццё, палівалі памыямі сумленнае муж-нае слова.

Я цябе, браток, люблю —
Шчырага, сумленнага.
А чаму публічна б'ю?
Бо... баюся Гэнага!..

"Пра Гэнага"

А колькіх тых, хто «прашумеў, як вятрыска ў трысці», не пакінуўшы ніводнага радка для душы. Бо «апантана, няўрымсна, аслепла, бяздумна» ганяліся за славай, хапалі барышы. Галерэя і тут бясконцая: ярлычнікі-біркачы, зайздроснікі-сапуны, паклёпнікі, інтрыганы, літаратурныя хапугі-ненажэрцы, шматтомныя дісакі, графаманы...

Выяўляючы негатыўныя тэндэнцыі ў жыцці, паэт імкнецца дакапацца да кораня рэчаў, спасцігнуць філасофію з'явы. Чаму, напрыклад, буксавала наша перабудова? Мастак, думаецца, даў вычарпальны адказ у вершы «Перабудоўшчыкі». Хто запісаўся ў яе прарабы? — Чынуша з торбай, манументальны бюракрат, партыйны функцыянер, якія крыкам крычалі «пачнём з сябе!». Дык каму яны адрасавалі гэты лозунг? Мо сумленнаму простаму працаўніку, які і ў застойныя часы рваў пуп, працаваў не складаючы рук?! Яму перабудова наўрад ці патрэбна была. А што раскрадвалася дзяржава, расцяг-валася па закутках канторы — не яго віна. Значыць, дзяржава такая, якую так лёгка маглі выдойваць «даяры».

«Пачнём з сябе!»
Вось і пачні!
— 3 каго? 3 мяне?
3 мяне???
Ты ў розуме ці не?
— Тады — з каго?
Тады — з яго!
— 3 каго — з яго?
— Ды вунь з таго!
— 3 таго? Ты дурань
Ці вар'ят? Хіба не знаеш,
Чый ён сват? — Дык а з каго?..

"Перабудоўшчыкі"

Вось калі вырашыцца станоўча гэтае пытанне, з каго пачнём, зрушымся з месца. І роля смеху ў гэтым працэсе (думаю, чытач падзяляе думку мастака) неацэнная. Смех сапраўды «вельмі дужы і нястомны працаўнік», «зацікаўлены і незвычайна актыўны перабудоўшчык», «самы вялікі і бясстрашны дэмакрат з усіх дэмакратаў». Дык паможам сабе — вернем усмешку!

Аўтар невядомы