Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Iдэйна-тэматычная накiраванасць у рамане Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi".

Раман быў напісаны ў 1985г. Ен складаецца з 6 лірычных адступленняў. Кожнае лірычнае адступленне з'яўляецца своеасаблівым пралогам да наступнай часткі.

Першая, паэтычная, і трэцяя, гістарычная, даюць пачуць, што аўтар любіць сваю зямлю. Калі Сцяпан Вячорка прыехаў у сваю веску, у першую чаргу ён пайшоў на могілкі. Першая праблема -- бездухоўнаць нашага народа, звязаная з тым, што людзі адракліся ад народных традыцый ("Радзіма -- зямля і могілкі"). "Так няможна, род звядзецца, калі магіл не шанаваць". Сярод многіх праблем у рамане аўтар узнімае экалагічную праблему ("Ляціць пыл, таму што асушаюць балоты"). Аутар паказвае ў рамане абыякавасць люзей да роднай зямлі. "Вінаваты не той, што раўняе рэчі, а той, хто загад другім дае".

Ніл Гілевіч узнімае праблему роднай мовы. Большая частка на шага насельніцтва размаўляе на руска-беларускай мове (трасянцы) і яркім прыкладам гэтага з'яўляецца Мікіта Зміцеравіч. Таксама ў рамане Ніл Гілевіч звяртае ўвагу на апісанне хараства роднай прыроды:

А ў нас зямля -- якую краску,
Якую былку не сарві,
Кладзі да сэрца, як лякарства І здаравей, брат, і жыві.

Н. Гілевіч падкрэслівае, што толькі еднасць з роднай зямлей, бацькоўскім домам выхоўвае ў асобе чалавека, надхняе на подзвіг, на творчасць. Н. Г. у сваім рамане прымушае задумацца аб назначэнні на зямлі кожнага з нас. У мове гэтага рамана няма ні русізмаў, ні дыялекту. З кожнага радка струменіць водар родных слоў. Сустракаецца ў рамане і гумар. Праз гумар Н.Г. паказвае свае адносіны да герояў. Сэнс назвы заключаецца у дыялектычным асэнсаванні жыцця:

Мы - дзеці тройчы ў вечным крузе.
Мы - дзеці роднае сям'і І дзеці маці Беларусі,
І дзеці матухны-зямлі.

Раман у вершах "Родныя дзеці" пачынаецца з таго, што ў родную вясковую хату на святкаванне 70-гадовага юбілею маці прыязджае сын Сцяпан Вячорка, прафесійны музыкант, ён жа і галоўны герой твора. Тут у вёсцы Сцяпан сустракае свае былое каханне - Аню Кудзелку. У центры ўвагі - пытанне пра бяздухоўнасць, аб назначэнні на зямлі кожнага чалавека; дзе хаваецца бездухоўнасць (у тым, што страцілі свае традыцыі, забыліся пра іх, забыліся пра сваю мову, беларусы размаўляюць на "трасянцы").

Аўтар невядомы