Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Зноў нас хваляць.
І зноў за халуйства.
І мы ўдзячна прымаем хвалу.
Кажуць: «Будзе вам хлебная луста,
Каву будзеце мець і халву.
І для кожнае пані – куніцу,
І для кожнага пана – аўто.
Праўда, возьмем і ў вас мы драбніцу –
Возьмем… мову.
Дык гэта ж – нішто!»
Брава! Колькі набытку без страты!
Мова нам “ні к чаму”, сапраўды,
Калі рот будзе справай заняты –
Цэлы дзень будзе повен яды....