Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Дзе вы, дбайныя руплiўцы песень родных?

 

Дзе вы, дбайныя руплiўцы песень родных?
Мы сягоння ў працы побач быць маглi б.
Маладых яшчэ скасiлi вас нягоды,
Адарваўшы ад бацькоўскiх гнёзд-сялiб.
Але вера, што калiсьцi вас натхняла
У вялiкаснай сяўбе i на жнiве, -
Тая вера не памерла, не сканала:
Тая вера, тая моц у нас жыве!

Год выдання: