Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Вітаем Вас на сайце народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча!
Тут Вы можаце пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, а таксама з яго творамі - вершамі пра жыццё, прыроду, дружбу і, безумоўна, каханне, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі.
Сайт створаны ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.
Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.
Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..
А быў жа ён — час,
Калі мне здаваліся:
Рачулка — ракой,
Пагорачкі — горамі,
Дзедава слова — Божым.
Родная мова! Ты воч не расі!
Лёс твой – свабода.
Іменна ты незалежнасьць дасі
Духу народа.
Ты – чыя веліч, і моц, і краса
Толькі ўзыходзяць.
Ты – чыя слава наперадзе ўся,
Ў тысячагоддзях.
Ёсць водападзел
Рэчак і рэк на зямлі —
Воля прыроды!
А ёсць і водападзел
Душ. Чыя ж бы тут воля?
Няма агiдных песень у прыродзе...
Няма агiдных песень у прыродзе.
Нашто ўжо не пяюн крумкач стары -
А ў першую адлiгу ў новым годзе
Як ён пяшчотна крумкае ў бары!
Якi прывабны клiч яго птушыны
У прадчуваннi гнездавых уцех!..
Агiдны спеў заўсёды - спеў фалышывы.
Прыродзе ж невядомы гэткi грэх.
Мая мама добрая такая,
Мая мама проста залатая!
А ўжо так мяне матулька любіць!
Кожны раз і песціць, і галубіць,
І да сэрца горне, і мілуе,
І так шчыра-моцна пацалуе,
І прамовіць ласкавае слоўца,
І сама засвеціцца - як сонца!
Тут не хочацца нi гаварыць, нi пець...
Тут не хочацца нi гаварыць, нi пець -
Нiбы к вечнасцi прыйшоў у госцi.
Можа, гэта той курган-капец,
Дзе ляжаць паэтаў даўнiх косцi.
Каб жыццё ўпустую не пралахаць,
Кожны мусiць нейкi храм свой мець,
Дзе не хочацца нi гаварыць, нi пець
Толькi моўчкi, безгалоса плакаць.
У звечарэлым садзе, што, цямнеючы...
У звечарэлым садзе, што, цямнеючы,
Тулiўся ў першай восеньскай журбе,
Я прыгарнуў твой ценькi стан, няўмеючы,
I ўпершыню пацалаваў цябе.
Пасля... пакуль з вачэй не знiкла ў засенi -
Стаяў адзiн на гулкай паласе...
Ах, як жа тахкалi твае абцасiкi!
Ад стуку - грудзi, думаў, разнясе!
I жэнiцца i родзiць вёска слаба...
I жэнiцца i родзiць вёска слаба.
Гiсторык з часам знойдзе веку штрых:
У кожнай хаце - толькi дзед ды баба,
У кожным класе - толькi сем малых.
А помнiцца: на школьны пляц-падворак
З адной сям'i нас бегла семярых...
Цi зразумее будучы гiсторык,
Як мне ўпiваўся ў сэрца "веку штрых"?
Паклон табе, мой беларускі краю!
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.
За хлеб, што ем, за песьні, што сьпяваю,
За шчасьце звацца іменем тваім –
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!
Як добра было б,
Каб знік страшны цень вайны,
Каб рунь ажыла,
І каб шпакі занялі
Домік, што я ім зрабіў!