Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Гукi сяла, што паволi ўкладаецца спаць...

 

Гукi сяла, што паволi ўкладаецца спаць:
Гоман, i воклiчы, i вуркатня матацыкла,
Бразганне вёдзер, i нейкага румзалы плач,
Голас сабачы - усё так знаёма i звыкла.
Тут, дзе стаю на пагорку, так добра чуваць,
Як уздымаюцца, падаюць, зноў узлятаюць
I не ў далiне, а ў сэрцы маiм замiраюць -
Гукi сяла, што паволi ўкладаецца спаць.

Год выдання: