Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Дожджык, дожджык, сыпані, Я паеду на кані... Укамянеў, усохся і патрэскаўся З вясны не поены ні разу дол. Бяда ідзе на старану палескую: Ад спёкі нівы чахнуць навакол. Ужо калоссе ледзьве шэпча: «Горача!» Марнее плён руплівасці людской: Апошнюю сцяблінку сцяў за горлачка Кашчэй-сухмень нябачнаю рукой. Такой часінаю, спагады просячы, Тут колісь прашчур тупаў басанож, Глядзеў на ляда і ў пакутнай роспачы Маліўся небу, каб паслала дождж. Ішоў да рэчкі, падуладны магіі, I, абліваючы сябе вадой, Шаптаў замовы вуснамі сасмаглымі, Бездапаможны перад злом-бядой. Але хіба абрадавымі модламі З бяздонных высяў выклічаш ваду?.. Не памагу і я вам, нівы родныя: Няшчасця вершам я не адвяду. Браточкі-фізікі! А вы ж — вучоныя! Прыдумайце што-небудзь, чорт вазьмі, Каб дождж пасыпаўся на нівы чорныя, Каб не сыходзіла душа слязьмі! Калі над гэтым полем з волкай хмарнасці Па вашай волі ліўні зацурчаць — Я буду ў дзікай першабытнай радасці Скакаць і пець, куляцца і крычаць. Зрабіце дождж, каб па загаду ліў ракой! Пакуль жа гэтага, сябры, няма — Не вельмі ж вы і абагналі лірыкаў, I гэты кліч я шлю вам — нездарма!