Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Здароў табе, лясная азярына!

 

Здароў табе, лясная азярына!
У сiтнягова-сонечнай кайме
Ты заўсмiхалася так светла мне,
Што ўсю душу раптоўна азарыла.
I мой будзённы, мой згрызотны клопат,
Што не даваў зiрнуць ушыр i ўвысь,
Сарваўся ўмiг i адляцеў кудысь,
Як спуджаных няўмысна крылляў лопат.

Год выдання: