Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Вечна спяшаемся, вечна няма нам калi:
Пешшу даўно ўжо не ходзiм па грэшнай зямлi.
Як на пажар усё роўна, нас колы нясуць
Мiма бяроз на прыгорку - цнатлiвых красунь,
Мiма крынiчкi, што цiха з-пад каменя б'е,
Мiма салоўкi, што ў кусце альховым пяе...
Так i iмчымся, ляцiм мiма шчасця свайго.
Што нас прымусiць задумацца: а для чаго?