Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

У гэты век, што адвучыў маўчаць...

 

У гэты век, што адвучыў маўчаць,
У кожным абудзiўшы сверб размовы,
Я веру у нясказаныя словы,
Якiм, магчыма, i не прагучаць.

Дзiвак, наiўны, смешны, як дзiця,
Я веру ў iх, як веруючы - ў догмы.
I гэтай веры хопiць мне надоўга.
Ва ўсякiм разе - да канца жыцця.

Год выдання: