Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Тут, дзе вучыўся і араць i сеяць...

 

Тут, дзе вучыўся і араць i сеяць,
Адкуль панёс i песню ў свет сваю,
Я з пасiвелай галавой стаю
I слухаю асiн журботны шэлест.

I неадчэпна ў цiхай мове лiсця
Адно пытанне ловiць прагны слых:
"Скажы, ты шчаслiвейшы стаў за тых,
Што тут араць i сеяць засталiся?"

Год выдання: