Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Старыя друкарні

 

У розных кутках беларускай зямлі
(Там помнікі б з мармуру высечы!)
Славутыя колісь друкарні былі –
Гадоў таму ледзь не паўтысячы.

Даўно супачылі ў зямлі друкары,
А плён іх сыноўняга подзьвігу
Сьцірала гісторыя з гэнай пары –
Дзе кроўю, дзе гучна, дзе поціху.

I мейсцы ўжо тыя нялёгка знайсьці,
Парослыя крыўдамі-бедамі,
Дзе ўсходзілі першыя кветкі цьвісьці
Красы, між народаў няведамай.

О, як бы разросься той кветнік, той сад,
Хоць вёсны былі неспагаднымі,
Калі б не стаптаў заваёўнік-магнат,
Калі б чужакі не спаганілі!

Але, як зярняты з угрэтай ральлі,
Сьлязамі і кроўю палітыя,
Ізноў прарасталі, буялі, цьвілі
Бясьсьмертныя родныя літары!

I чулася, чулася ў стуку станкоў,
Што ім не замоўкнуць заклятымі,
Што будуць явы за хрыбтамі вякоў
Грымець паліграфкамбінатамі.

Год выдання: