Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Да 80-годдзя Р. Р. Шырмы
Колькі птахаў пявучых у родных лясах,
Колькі нот непаўторных у іх галасах,
Колькі тонаў, адценняў, ладоў, перабораў —
Столькі песень у сэрцы у дзядзькі Рыгора.
Колькі ў краі бацькоўскім празрыстых крыніц,
Колькі іх, між пагоркаў, булькоча-звініць,
Бегучы, ручайкамі, да сіняга мора, —
Столькі песень у сэрцы у дзядзькі Рыгора.
Колькі ў небе вясновым за тысячы год
Па-над роднай зямлёй прагрымела грымот,
Абдараючы радасцю долы і горы, —
Столькі песень у сэрцы у дзядзькі Рыгора.
Дык якім жа павінен ён волатам быць,
Каб у сэрцы адным гэтак многа ўмясціць?
Ой, не дзіва, скажу вам, не дзіва, не дзіва,
Калі песняю песень у сэрцы — Радзіма!