Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Размова з планавіком

 

Шаноўны дружа, твой даклад быў яркі.
Дый лічбы кажуць самі за сябе.
На ўсіх франтах народнай гаспадаркі
Нішто наш тэмп высокі не саб'е.

Я рад, што, ўперад ірвучыся творча,
Працаўнікі заводаў і палёў
Абыдуць з гонарам любога чорта,
Якіх бы плётак хто пра нас ні плёў.

Па тонах хлеба, паліва, метала —
У пераліку на адну душу —
Такіх паказчыкаў даб'ёмся дбала,
Што плеткарам аж закладзе ўвушшу.

Цудоўна, дружа!
Перспектыўна дужа.
Калі мы здзейснім — а мы здзейснім! — план
Прадбачу нават, як падскочыць тут жа
Каэфіцыент душэўнага цяпла.

Ад перспектыў такіх святлею ўвесь я.
Адну трывогу ўсё ж не заглушу:
А колькі родных танцаў, родных песень
Тым часам будзе на адну душу?

Твая ж душа, напэўна, пець захоча,
Адчуўшы гэткі пераможны ўздым?
Яна ж не кволая ў цябе: падскоча
Ды і нагою тупне, каб аж дым!

Тады не сунься да яе з хімерай.
— Гэй, будзь ласкавы, — закрычыць яна, —
Мне родных гукаў выдаць той жа мерай,
Якою выдаў хлеба і віна!

Ці, можа, думаеш: душы ўсё роўна,
Якую музыку падсунуць ёй?
Яна становіцца безабароннай —
Душа без голасу зямлі сваёй.

Давай жа, дружа, памазгуем разам,
Каб не аддаць яе ў палон чужы,
Каб і за самым архімодным джазам
Нам чуўся голас матчынай душы.