Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Будзьце пракляты вы, каты свабоды!
Вы, што душылi i душыце нас!
Вы, акупатары нашай гасподы,
Нашых багаццяў i нашых украс!
Будзьце пракляты i вы, запраданцы,
Лёсам народу майго гандляры!
Юдавы выблядкi i ўзгадаванцы!
Брудных i блудных таргоў махляры!
Будзьце пракляты i вы, вырачэнцы
Мовы i духу бацькоўскай зямлi!
Вы, надзiманыя пыхай нiкчэмцы,
Волi i хэнцi чужой халуi!
Гэта з крыжа я крычу вам, распяты
Горам народа i болем маiм.
Будзьце пракляты вы! Будзьце пракляты!
Сёння i заўтра й вавекi! Амiн!