Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Калі не жадаеце знацца ў жыцці
З назойлівай скрухай-журбою —
Куды б ні прыйшлося паехаць, пайсці,
Песню бярыце з сабою!
Ці клікне вас мора туманная даль
Нямоўкнучым гулам прыбою, —
Пакіньце на беразе смутак і жаль!
Песню бярыце з сабою!
Ці ляжа сцяжына праз пушчу-тайгу,
Нязведанай нетрай глухою, —
Выкіньце з ранцаў і сэрцаў тугу!
Песню бярыце з сабою!
Калі вы далоні злучылі навек,
Каб крочыць дарогай адною, —
На шчасце, на згоду, як дар-запавет, —
Песню бярыце з сабою!
Калі ж над Радзімай прамчацца вятры
Прадвеснікі блізкага бою, —
З вінтоўкай, з гранатаю разам, сябры,
Песню бярыце з сабою!