Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Песня ў аўтобусе

 

У аўтобусе пахне
палянай,
суніцамі,
борам.
Дрэмлюць бабкі з кашамі
ды моўчкі клянуць дрыгаццё.
А падлеткі-дзяўчаты,
вясковыя школьніцы,
хорам
пра каханне пяюць —
не знаёмае ім пачуццё.

І таму, што не знаюць,
як сэрцу бывае балесна,
нібы птушкі вясной —
так вясёла і звонка пяюць.
Як далёка яшчэ ім
да горкай
і радаснай песні,
што — не хорам,
a — толькі ўасобку,
і кожны — сваю!

Так калісьці і я
уздымаўся на крылах ілюзій,
узлятаў да нябёс
і не думаў зусім пра зямлю.
I глядзелі з усмешкай
дарослыя, мудрыя людзі:
то яшчэ не тваё,
не тваё, мілы хлопча, «люблю».

Калі прыйдзе тваё —
будзе песня зусім не такая.
Будзе падаць
і ў кроў разбівацца
на доле сухім!..
Ах, якая ты жорсткая ўсё-такі,
мудрасць людская!
Я даўно ўжо спазнаўся
з прарочым прысудам тваім.

Але ўсё ж у хвіліну,
калі на прыпынак канечны
даімчыць, як аўтобус,
па дрогкіх дарогах жыццё, —
дай мне, Божа, пачуць,
як у сэрцах юначых трапеча —
птушкай сініх нябёс —
не знаёмае ім пачуццё!..