Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Вяршыні залоцячы ярка,
Над Віташай сонца ўстае.
На мосце Каменным балгарка
Забытую песню пяе.
Аб горкай нядолі мінулай
Мне песня расказ павяла,
I нечым далёкім дыхнула,
I вельмі знаёмай была.
Мелодыя смутку і скрухі
Да болю напомніла мне
Аб песнях маёй Беларусі,
Аб нашай лясной старане.
Напэўна, мы роўна цярпелі
Да суднай гадзіны свой лёс,
Што гэтак аднолькава пелі
На мове праклёнаў і слёз.
Я слухаю песню балгаркі,
А сэрца забыць не дае,
Што недзе вось гэтакі ж яркі
Над Гайнаю дзень устае.