Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Не будзем, любая мая, не будзем...

 

Не будзем, любая мая, не будзем
Наўзахап шчасце коўзкае лавiць.
З таго, што суджана на свеце людзям,
Хай неба нас адным благаславiць:
Душэўнай згодай аж да дзён апошнiх,
Каб на крутых заломах зiм i лет -
Нi ўдар злабы, нi лёсу горкi посмех
Не раздваiў наш непадзельны свет.

Год выдання: