Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Не адбірайце музыкі ў паэта,
Заканадаўцы паэтычных мод!
Яна з ім дружыць ад стварэння свету,
Ва ўсякім разе — сотні тысяч год.
Яна не толькі ўмее калыханкай
У вечаровай цішыні гучаць,
Але й звінець, як сталь,
Зіхцець маланкай
I — калі трэба — громам грукатаць!
Не адбірайце ж!
Мала толку ў спробах
Пазбавіць музыкі душы парыў.
Глядзіце лепей, каб разумны робат
Замест паэта не загаварыў!
I марна хтось прарочыць там, гадае,
Ці той, ці іншы з будучыняй верш.
Няхай жыве паэзія, якая
Узрушыць сэрца чулае найперш!