Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Нашто трымацца так за памяць продкаў...

 

"Нашто трымацца так за памяць продкаў?!"
Скрывiўся крытык, прачытаўшы вершы.
О, тонкi майстар каверзных папрокаў,
Схавай капусны храпак, што жуеш ты!

Паразумецца нам не ўдасца, мусiць:
Мяне - радзiла ў цяжкiх муках мацi,
Цябе - гатовага знайшлi ў капусце:
Табе - даволi за качан трымацца!

Год выдання: