Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Мілая! Што ты ў мяне адабрала!..

 

Мілая! Што ты ў мяне адабрала!
Ці разумееш ты гэта сама?
Штосьці такое, што сэнсу не стала.
Што ні задумаю — сэнсу няма!

Мілая, мілая! Гэта — бязбожна.
Toe, чаго мне цяпер не стае,
Траціць ні ў якім выпадку няможна
Шчасця у вочы глядзець у твае.