Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Дзядок-ляснік няспешна растлумачыў,
Як лепей з пушчы выбрацца на шлях.
Падзякаваў старому я і ўбачыў
Іскрынкі радасці ў яго вачах.
Іх чарадзейнага свячэння водбліск
Імгненна і ў маю душу пранік.
Маленькая паслуга, а не доблесць.
Але цану ёй ведае ляснік.