Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Дыялог па дарозе на Севан

 
- З чаго вашы хаты, масты, гарады? - З камення, мой браце, з камення. - А скуль гэты смак вашай цуда-вады? - З камення, мой браце, з камення, - Адкуль у вас сокi бярэ вiнаград? - З камення, мой браце, з камення. - А скуль гэта вера, што я табе брат? - Са спадчыны: з мук i цярпення.Womens Footwear Online
Год выдання: