Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Дружа, не будзь да аблудных бязлiтасна строгi...

 

Дружа, не будзь да аблудных бязлiтасна строгi:
То не вiна, а бяда iх; бяду - не карай.
Крыўдна, вядома, што збiлiся людзi з дарогi
I не шануюць як трэба бацькоўскi свой край,
Хоць гаварылi яшчэ мудрацы-скамарохi:
"Помнi: на роднай зямлi - i пад елкаю рай".
Простыя iсцiны часам так цяжка даюцца:
Покуль адолееш - слёз ручаiны пральюцца.