Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Дождж прайшоў

 

I

Дождж прайшоў,
I на траве, на лісці
Зіхацяць, гараць
Брыльянты-росы...
Як любіў я ў гэты час калісьці
Па вясёлых лужах
Бегаць босым!..

Дождж прайшоў —
I водарам п'янлівым
Пацягнула з маладога бору,
I сцяблінка кожная на ніве
Пераможна пазірае ўгору.

Дождж прайшоў —
I з сэрцам зладзіць цяжка:
Птушкай рвецца ў чыстае раздолле!
I на грудзі поўныя, ўзацяжку,
He надыхацца ніяк уволю.

Дождж жыцця,
Зялёных долаў свята,
Радасць сейбітаў
У дзень вясновы!
Слаўлю спеў твой,
Ціхі і заўзяты,
I адвечны і заўсёды новы!

II

...Недзе дождж прайшоў —
Па схілах горных,
Па садах, дзе белыя налівы,
Ды не той —
Гаючы, жыватворны,
A — атрутны, смертаносны лівень!

Дождж прайшоў —
I ў пенным сырадоі,
У вадзе з чысцейшае крыніцы,
У даспелым яблыку мядовым —
Смерць бязлітасная ўжо таіцца...
Дождж пакут...
З чыёй маўклівай згоды
Ён стаіць у небе чорнай хмарай —
Над буянай радасцю усходаў,
Над вялікаснай людскою марай?!

Я крычу да ўсіх маўклівых:
— Людзі!
Страшны дождж прайшоў!
Сягоння — дзесьці.
Ну, а заўтра —
Дзе ён заўтра будзе?
...Ці у вас не падрастаюць дзеці?

Год выдання: