Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Бярозы ў яркай стыні...

 

Бярозы ў яркай стыні.
Мароз і цішыня.
Як гэты срэбны іней —
Я чую — дні звіняць.

I сыпяцца патроху
З маіх галін-гадоў
На белую дарогу,
На ўсланы снегам дол.

Ах, сонечныя гурбы!
Калі вас намяло?
Пасівералі губы,
Пасеклася чало.

А ўсё яшчэ здаецца,
Я там, далёка там...
На пыльнай вулцы ўвечар
Стаіць вясёлы гам.

Матуля каля дому
Малечу кліча спаць.
Запознена, знаёма
Калёсы тарахцяць.

У доўгай бурцы конюх
Пляцецца на начлег.
Ля ціхіх падаконняў —
Пярэшапты ды смех.

Драч дзесьці безупынку
Крычыць: «Па-ра! Па-ра!»
Як ластаўка, дзяўчынка
Выпырхвае з двара.

У чорненькай спаднічцы,
У блузцы з міткалю
Бяжыць, каб не спазніцца
На першае «люблю»...

О мілыя трывогі!
Дарма тужу, дарма!
Назад да вас дарогі
Ад гэтых гурб — няма.

Дзяўчыначку, што бегла,
Мне боязна сустрэць:
Пакуль жыву — ёй нельга,
Няможна ёй старэць!

Пакуль той вечар дзіўны
Я ў памяці нашу,
I веру ёй адзінай,
I сам сабе хлушу,

Што будзе зноў змярканне,
I будуць клёны ў сне,
I першае спатканне
Прадоўжыцца ў мяне.