Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Балгарская сіняя раніца...

 

Балгарская сіняя раніца,
Балгарскае неба ў акне.
Пахучай салодкаю баніцай
Частуе балгарка мяне.

Спагадна пытае, ці змораны,
Ці доўгай дарога была,
I родам адкуль я: ці з горада,
Ці, можа, з такога ж сяла?..

Хвіліна узрушання цёплага
Мяне перанесла дамоў:
Як быццам вярнуўся я з поплава,
Ад зябкіх начлежных дымоў.

Матуля гарачыя дранікі
Скідае з патэльні хутчэй...
Балгарская сіняя раніца
Струменіцца з чорных вачэй.

О маці! Любоў непадкупную
Я ў позірку іх пазнаю,
І долю тваю шматпакутную,
I гордую веру тваю.

I знаю цяпер я напэўнае,
Чаму мне так любы яны —
Другары, браты мае крэўныя,
Балгарыі слаўнай сыны.