Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Балгарскаму брату

 

Брат мой!
Кроў Леўскага ў жылах пульсуе тваіх.
Кроў Каліноўскага ў сэрцы стукоча маім.
Каты свабоды павесілі іх
абаіх.
Дзеці свабоды ім славу пяюць
абаім.

Тут, у гарах і далінах, стагоддзе назад
Смелы і горды апостал свабоды хадзіў.
Там, каля Гродна і Вільні, мужыцкі атрад
Брат яго, родны па духу, на бітвы вадзіў.

Што за бяда, што не зналі адзін аднаго?
Гэтых імён у душы маёй не разлучыць.
Кожнае з іх — гэта частачка сэрца майго.
Кожнае з іх для мяне, нібы клятва, гучыць.

Стань жа упоплеч, мой друг, і на хвілю замры!
Дай памаўчаць перад памяццю верных сыноў,
Што ненавідзелі больш усяго на зямлі
Бляск ятаганаў злавесны ды свіст бізуноў.

Вось мы з табою —
нашчадкі шчаслівыя іх —
Рукі злучылі ў замок перад светам усім.
Брат мой!
Кроў Леўскага ў жылах пульсуе маіх!
Кроў Каліноўскага ў сэрцы стукоча тваім!