Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Ах, валошка, валошка, сястрыца рамонка!

 

Ах, валошка, валошка, сястрыца рамонка!
Зноў вы побач на ўцеху душы зацвiлi.
Як жа ў вашых iмёнах пяшчотна i звонка
Мова мацi гучыць - голас роднай зямлi!
Ах, валошка, рамон, не дажыць бы да мукi,
Каб зраклiся iмён вы, што мацi дала,
Каб, убачыўшы вас, гаварылi мне ўнукi:
"Глянь, вунь побач з артурам iрэн зацвiла!"

Год выдання: