Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Родныя дзецi

 

Адступленне другое - іранічнае

Даруй, чытач, я захапіўся
Ідэяй, думкамі, людзьмі
I на метафары забыўся -
На сэнс пісання, чорт вазьмі!

Перапыніся на хвіліну
Сачыць за лёсам і жыццём,
А я хоць парачку падкіну
Метафар, злоўленых жыўцом.

А то ізноў мой строгі крытык
У нос сярдзіта засапе -
I затрымчу я аж да лытак,
I стане мне не па сабе.

Як быццам гэткі ўжо я зломак,
Што не магу, на модны ўзор,
Падзавастрыць танчэй аловак
Гуллівай выдумкі лязом.

Яшчэ ж і слоў арыгінальных
Хоць колькі мушу я ўтварыць,-
Цяпер жа вельмі непахвальна
Даступнай мовай гаварыць!

Каб з тымі докамі зраўняцца
I заслужыць іх пахвалу -
Хоць раз мне трэба пастарацца
Надзець штаны праз галаву!

Ці ўверх нагамі на далонях
Прайсці пргллюдна па дварэ,
Як мой адзін стары знаёмы,
Калі паўлітра абярэ.

Бо ўжо той самы крытык мондры
Не раз выносіў мне прысуд,
Як эстэтычна-творчай контры,
I смачна клаў мой верш на зуб.

Ну, што ж, каб "гладкім" ці яшчэ як
Ён не кляйміў маё пісьмо,
Растрыбушу страфу ушчэнт я,
Адкіну прэч памер-вязьмо,

Такіх зігзагаў наскладаю,
Такі ўчыню над словам гвалт,
Так паэтычна наскандалю,
Каб густ здаровы - напавал!

Каб ты, чытач, аж разжалобіў
Сябе ад крыўды і віны:
"Ані радка не расшалопаў:
Які ж я цёмны і дурны!.."

Жартую гэта я, канешна,
Ты мне іронію прабач -
Тым больш што мне зусім не смешна,
Не да забавы мне, чытач.

Хай буду збэшчаны і скляты,
А свой радок, якім не лгу,
На рагазлівы і дзяркаты
Не прамяняю: не магу!

У нас дзяркатых больш чым досыць,
А мне не выпаў рэдкі дар:
Ні шапялявіць, ні гундосіць,
Ні заікацца - бог не даў.

Ды і нашто ён гэткі ў вершы
I гукаў збег і сказаў стык,
Каб, потырч носам паляцеўшы,
Чытач зламаў сабе язык?

I да спакуснага верлібра
Не дарасці ніколі мне,
Якога часам без паўлітра
I д'ябал сам не праглыне.

Цяпер у модзе арытмія.
На тузаніне, на рыўках,
Яе сумбурная стыхія
Сям-там пануе і ў радках.

Ну, што ж: вялікі свет парнаскі!
А мне й на гэты раз, браткі,
Слугуе ямб - тутэйшы, наскі,
Рухомы, гібкі, трапяткі.

Яшчэ адной успышкай ямба -
Апошняй, можа - пасвячу,
Каб, нібы казачная лямпа,
Адкрыў мне скарб, які хачу:

Дзівосны скарб - душу людскую,
Дзе выспявае праўда-боль
У праўду-радасць,- пра якую
Мы прагнем ведаць як найбольш.