Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Родныя дзецi

 

Адступленне чацвёртае - у гонар маці

Такі закон прыроды, маці,
I ў ім ёсць сэнсу глыбіня:
Раней, чым першы смех дзіцяці,
Ты доўга чуеш плач штодня.

Ягоным смехам, словам, спевам
Пасля ўмудрэеш... А спярша -
Патрэбен плач, каб болем спелым
Магла напоўніцца душа.

I колькі ты жывеш на свеце -
Спакон вякоў, здавён-даўна -
Ты сэрцам там, дзе плачуць дзеці,
Бо дзеці слёз не льюць здарма.

Бо ім ці страшна, ці балюча,
Ці душыць крыўда - не сцярпець.
Ад шчасця слёзы ў іх не льюцца,
Ад шчасця - хочацца ім пець.

Ты - маці, ты - на ўсё гатова,
Усё - змагчы, усё - аддаць,
Адно б вясёлых ды здаровых
Дзяцей пад сонцам аглядаць.

Таму сабе ты ў долі просіш
Зусім не шмат, зусім не шмат:
Над галавою - неба просінь,
Ды ў дзецях - лад, у дзецях - лад.

О, як ты радуешся светла,
Калі, не зломкі, не злябы,
Яны жывуць беззапаветна
Дабром - без прыценю злабы!

Як пачуваешся шчасліва,
Калі, не кволыя душой,
Яны шануюць клапатліва
Твае гады і гонар твой!

Гады ж баляць, гады цяжэюць.
А балючэй за ўсякі боль -
Як дзеці любыя чужэюць
I варагуюць між сабой.

I ты глядзіш пакутна-скрушна:
"Чаго вам, дзеткі, не стае,
Каб жыць па-брацку, згодна, дружна?
Усе ж вы - родныя мае!

Я ўсіх пад сэрцам вас насіла,
I кожным гордая была,
I шчасця кожнаму прасіла,
I ў кожным род наш берагла..."

О, так! У кожным прадаўжала
Свой род - не горшы між другіх.
I як ні крыўдзіў лёс, бывала,-
Ніхто не бачыў слёз тваіх!

Вайна, разбой, пажар смяротны -
I зноў - з руінаў, з небыцця -
Тваёй любоўю дом твой родны
Уваскрасае для жыцця!

Ніякай сіле, ліху злому
У сэрцы маці не забіць
Надзею: даць працяг жывому!
Надзею: песціць і любіць!

I колькі доўжыцца тут вёснам,
Кругавароту зім і лет -
Прыгожы, казачна-дзівосны
Дарыць ты будзеш дзецям свет.

Пры ўмове, матухна, што сёння
Зямлі ўсёй дочкі і сыны
Развеяць змогуць назаўсёдна
Цень тэрмаядзернай вайны.

Што ў цэлым свеце, на планеце,
Ва ўсіх краях, ва ўсіх кутках -
З'яднае ўсе людскія сэрцы
Твой вобраз з дзіцем на руках!..