Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Родныя дзецi

 

Адступленне трэцяе - гiстарычнае

Мой край, мой рай бульбяна-жытны! Зеленадолы, залаты! Як спеў матулі - старажытны, Як песня любай - малады! Акіну шлях твой думкай-вокам З вяршыні сённяшняга дня: Якая далеч да вытокаў! Які прасцяг і глыбіня! Мы шмат і ведаем і помнім Падзей, раскрытых да драбніц. Але твой лёс і сёння повен Неразгаданых таямніц. Як падлічыў адзін статыстык, Дык на прасторах на тваіх Калісь было не менш ста тысяч Магільных насыпаў старых. Хоць часу плынь і размывала Гарбы крутыя тых капцоў,- Яшчэ іх высіцца нямала, Прыбраных зеленню кустоў. А што яны хаваюць-тояць - Твае магілы-курганы? I як пачуць нам продкаў споведзь? I як у іх заглянуць сны? Даваць парады не бяруся, А толькі ведаю адно: Калі ў мінуласць Беларусі Прасекчы добрае акно. I паглядзець на ўсё вачыма, Не замутнёнымі яшчэ - Не раз і гордасць дойме шчыра, Не раз і болем апячэ. I будзе думацца: які ты - Яшчэ ў прадаўнія часы - Быў, любы краю, знакаміты Майстрамі-творцамі красы! Якіх ты меў на зайздрасць свету I цесляроў, і маляроў, I летапiсцаў, і паэтаў, I музыкантаў-дудароў! Якой асветай і культурай Твае здзіўлялі гарады - Не толькі Полацак ці Тураў, А й Друцак, зніклы назаўжды! I будзе думацца: чаму ж ты Не змог далей свой весці лад? Калі - пад цяжкім гнётам змусты - Пайшоў твой лёс на заняпад? Калі Ўладзімір завалодаў Сталіцай племя крывічоў I ўсмерціў князя Рагвалода Пад скрыжавальны звон мячоў? Ці пачалася крыўда-ганьба I над душою здзек-прыгон, Калі нямудры князь Ягайла Паквапна сеў на польскі трон? I будзе думацца: адкуль жа Набраў ты моцы, сіл жыцця, Каб уваскрэснуць зноў і мужна Паўстаць амаль што з небыцця? Каб, як дзівосная праява Народнай волі векавой, I Беларуская дзяржава На сонца сцяг раўняла свой. Адкуль? Мы бога не прасілі Узяць спагадна пад крыло. Адзінства з доляю Расіі Зарукай росквіту было. Сама гісторыя вучыла: Шануй, народзе, і цані - Усё, што поіць-жывіць шчыра Тваёй свабоды карані! Шануй душу сваю, народзе, I ўласнай тшмяці не траць, Каб у нязведанай дарозе Ахвярай хуткасці не стаць! Вучы дзяцей яшчэ з пялёнак: Каб не скаціцца пад адхон - Хай з курганоў тваіх зялёных Бяруць у заўтрае разгон. Хай пачынаюць думкай-марай Ад тога болю, што прарос Пад сінявой тваёй бясхмарнай Напевам сосен і бяроз, Ад гэных зорак прамяністых, Што й позна ўноч і рана ўрань - Гараць, гараць на абелісках - Куды ні глянь, куды ні глянь!..